КУРЫ́ЛА-КАМЧА́ЦКІ ЖО́ЛАБ

(да 1950-х г. упадзіна Тускарора),

глыбакаводны жолаб у Ціхім ак. каля ўсх. падводных схілаў Курыльскіх а-воў і паўд. ч. п-ва Камчатка. Даўж. 2170 км, сярэдняя шыр. 59 км, глыб. да 9717 м. Сярэдняя стромкасць схілаў 7°. На схілах шматлікія ўступы, тэрасы, даліны. Даследаваны ў 1950-х г. сав. экспедыцыямі на судне «Віцязь».

т. 9, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)